ЖЭНЕ́ЎСКІЯ КАНВЕ́НЦЫІ 1949,
чатыры міжнародныя пагадненні аб абароне ахвяр вайны: аб паляпшэнні лёсу параненых і хворых у дзеючых арміях; аб паляпшэнні лёсу параненых, хворых і асоб са складу ўзбр. сіл, якія пацярпелі караблекрушэнне на моры; аб абыходжанні з ваеннапалоннымі; аб абароне цывільнага насельніцтва ў час вайны. У 1977 канвенцыі дапоўнены 2 дадатковымі пратаколамі — аб абароне ахвяр міжнар. узбр. канфліктаў і аб абароне ахвяр узбр. канфліктаў неміжнар. характару. Да Ж.к. далучылася 170 краін, у т.л. Беларусь (1954).
т. 6, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)